15 сакавiка 2025, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ледзь не заплаціла за адну паездку ў таксі двойчы

7
Беларуска ледзь не заплаціла за адну паездку ў таксі двойчы

Высветлілася, што ў такую сітуацыю траплялі многія.

Дзяўчына з нікам daryaa. silkina падзялілася ў TikTok, што перад замовай таксі памылілася ў выбары спосабу аплаты і думала, што кіроўца дапамог ёй развзяаць праблему. Аднак было інакш. У каментарах пад відэа карыстальнікі напісалі, што таксама сутыкаліся з сітуацыяй, калі за адну паездку даводзілася плаціць двойчы, піша CityDog.

@daryaa.silkina Были у кого-нибудь такие ситуации? Арт на сыворотку для лица #142052091 Больше косметики бренда VOIS @VOIS_COSMETICS ♬ оригинальный звук - Дарья Силкина

Беларуска сцвярджае, што спачатку выклікала таксі ў Магілёве, а пазней зразумела, што выбрала аплату картай, хаця грошай на ёй не было. Выправіць памылку ў дадатку ўжо не атрымлівалася, таму яна папрасіла дапамагчы кіроўцу.

Таксіст, паводле ейных слоў, спачатку сумеўся, але потым сказаў, што без праблем зменіць спосаб аплаты на гатоўку. Дзяўчына супакоілася, спакойна даехала да патрэбнага месца і ў канцы аддала кіроўцу 8 руб. (паездка каштавала 7 руб.), пакінуўшы рэшту ў якасці гасцінцу за дапамогу.

Пасля выхаду з аўто, па словах аўтаркі відэа, ёй прыйшло апавяшчэнне, што паездка не аплачаная, а ў дадатку з'явілася запазычанасць на 7 руб. Яна наважыла пачакаць - раптам сістэма не абнавілася. Але праз дзень нічога не змянілася.

Пасля дзяўчына напісала ў падтрымку сэрвісу таксі, і ёй анулявалі завінавачанасць. Пасля здарэння яна адзначыла, што "таксіст мог бы паступіць сумленна", а сама яна ў будучыні "павінна правяраць спосаб аплаты перад паездкай".

У каментарах пад відэа некаторыя карыстальнікі напісалі, што ім пры падобных абставінах таксама даводзілася аплачваць адну паездку двойчы. А нехта мяркуе, што “няма чаго вінаваціць таксіста. Сама вінаватая, што не пераправерыла”.

“Была таксама такая сітуацыя. Таксама ў падтрымку пісала, і грошы вярнулі, а таксіст таксама моўчкі гатоўку ўзяў”, - Насця.

“Была сітуацыя, калі ехаў сын і памылкова даў таксісту лішніх 5 рублёў. У выніку ён іх не вярнуў. Затое вярнула падтрымка ў выглядзе прамакоду на 5 рублёў”, - Святлана.

“Была такая сітуацыя, але мне таксіст сказаў, што калі грошы будуць на карце, тады і здымуць. І папярэдзіў, што калі аплачу гатоўкай, то потым знімуць з карты ўсё адно”, - Вераніка.

“Так, магчыма, ён новенькі. Бывае такое, што не зразумеў. Думаў, што памяняў”, - Capone.

“У мяне была такая самая сітуацыя. Была аплата картай, а я пра гэта забылася і дала таксісту гатоўкай, гэта значыць у мяне і з карты спісалі, і гатоўкай заплаціла. У тэхпадтрымцы потым вярнулі грошы”, - Таццяна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках