Большасць палякаў маюць намер застацца ў краіне, калі пачнецца вайна
15- 14.03.2025, 10:50
- 3,620

Прыкладна палова выступае за абавязковую службу ў войску.
Як перадае «Польскае радыё», 65 адсоткаў палякаў плануюць застацца ў краіне ў выпадку магчымай вайны. Гэта вынікае з апытання даследчага ўніверсітэта Pollster для выдання Super Express.
У рэспандэнтаў пыталіся: "Ці засталіся б вы жыць у Польшчы, калі б у нашай краіне пачалася вайна?"
На гэтае пытанне адказалі 65 адсоткаў палякаў адказалі "так", і 35 працэнтаў "не".
Газета адзначыла, што нядаўна разгарэлася дыскусія аб тым, ці варта аднаўляць усеагульны вайсковы набор.
Колькі прыхільнікаў набору ў войска? Гэта таксама праверылі даследнікі з Pollster.
“Меркаванні падзяліліся. 45 асдоткаў выступаюць за абавязковую службу ў войску, а 42 адсоткі палякаў — супраць. У сваю чаргу 13 адсоткаў не маюць на гэты конт свайго меркавання”, - паведамляе Super Express.
Газета адзначыла, што мужчыны (47%) часцей падтрымліваюць ідэю абавязку перад Радзімай, чым жанчыны (42%). Найбольшымі супраціўнікамі службы, безумоўна, з'яўляюцца маладыя палякі - усяго 16 адсоткаў з іх падтрымліваюць набор у войска.
Апытанне праводзілася 7-9 сакавіка 2025 года на выбарцы з 1015 дарослых жыхароў Польшчы.