15 сакавiка 2025, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў святую Імшу

3
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў святую Імшу

Святар праходзіць хіміятэрапію, але "настрой аптымістычны".

Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Менску 13 сакавіка мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі, паведамляе KATOLIK.LIFE.

У Менску маліліся аб здароўі Папы Рымскага і арцыбіскупа на спакоі Тадэвуша Кандрусевіча. Адзначаецца, што арцыбіскуп таксама сам цэлебраваў святую Імшу.

Мітрапаліт Іосіф Станеўскі расказаў, што Кандрусевіч па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву.

“Вернікі, знаёмыя з сітуацыяй, патлумачылі, што арцыбіскуп Кандрусевіч дагэтуль не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку, раніцай 13 сакавіка цэлебраваў святую Імшу, настрой у яго аптымістычны”, – піша KATOLIK.LIFE.

У лютым 2023 года Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю выдалення пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля інфаркту.

Раней у Кандрусевіча была выяўленая меланома (злаякасная пухліна скуры). 10 сакавіка стала вядома аб пагаршэнні стану ягонага здароўя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках