Памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Менска
30- 14.03.2025, 11:51
- 18,408

Яму было 49 гадоў.
У нумары за 14 сакавіка міліцэйская газета "На страже" апублікавала некралог былога начальніка аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС Менска Дзмітрыя Сёмкава.
Ён памёр ва ўзросце 49 гадоў, у публікацыі прычына смерці не называецца.
"На 50-м годзе перастала біцца сэрца падпалкоўніка міліцыі ў запасе Сёмкава Дзмітрыя Георгіевіча", — гаворыцца ў некралогу.
У сакавіку 2017 года Дзмітрый Сёмкаў на пасадзе начальніка АБЭЗ даў інтэрв'ю з нагоды 100 гадоў з дня ўтварэння беларускай міліцыі і 80 — з дня ўтварэння службы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
"Для мяне і для супрацоўнікаў даручанага мне падраздзялення гэтыя юбілеі з'яўляюцца самымі значнымі прафесійнымі святамі", – казаў Сёмкаў.
