Гарадзенец купіў напой, які прымусіў яго «засумнявацца ў сабе»
10- 14.03.2025, 12:55
- 10,300

Чарговыя дзівацтвы ў беларускіх крамах.
Жыхар Гародні звярнуў увагу на смешную выпадковасць ці памлыку расейскага вытворцы напояў ва ўпакоўцы Tetra Pak. Мужчына купіў у краме вішнёвы сок, які адначасова быў журавінавым морсам, піша NewGrodno.by.
Гарадзенец узяў з паліцы вішнёвы сок, а калі прынёс дадому, то "нават засумняваўся ў сабе": бо, мяркуючы з пакавання, перад ім стаяла ўпакоўка з журавінавым морсам.
Сакрэт раскрыўся хутка - высветлілася, што на адным баку каробкі было напісана, што ўнутры знаходзіцца вішнёвы сок, а на другім надпіс абвяшчаў, што гэта морс.
Каб развязаць спрэчку, мужчына надумаў пакаштаваць змесціва.
«Унутры быў вішнёвы сок. Значыць, я купіў тое, што і хацеў», - дадаў ён.
Але вытворцу, ды і гандлёвым аб'ектам варта быць уважлівымі: неадпаведнасць пакавання і тавару кантрольныя органы могуць прызнаць парушэннем.
Напоі пад брэндам "Наша лета" выпускае "ТАА Пладовае-2009" з Саратаўскай вобласці Расеі.