15 сакавiка 2025, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камунарка» пачала прадаваць цукеркі, якія вельмі хутка раскупляюць

25
«Камунарка» пачала прадаваць цукеркі, якія вельмі хутка раскупляюць

У чым прычына ажыятажу?

Нядаўна на афіцыйнай старонцы "Камунаркі" ў Instagram з'явілася навіна аб тым, што ў продаж паступілі доўгачаканыя дубайскія цукеркі ад беларускага вытворцы.

Праўда, купіць іх можна толькі ў фірмовай кавярні па адрасе: Аранская, 18. Там і знаходзіцца вытворчасць прысмакаў. Адна дубайская цукерка важыць 10 г і каштуе 2,79 рубля за штуку. На фабрыцы не чакалі такога попыту ад пакупнікоў - прысмакі разляцеліся вельмі хутка. Людзі нават пачалі скардзіцца, піша Tochka.by.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: “Камунарка”

"Навошта рэкламаваць тое, што было выпушчана ў абмежаванай колькасці, і ствараць штучны ажыятаж?" - прагучала пытанне ў каментарах пад допісам.

Журналісты Tochka.by самі некалькі разоў спрабавалі набыць дубайскія цукеркі. Але ў фірмовай кавярні іх не было. Прадаўцы гавораць, што прысмак прадаецца вельмі хутка.

Чаму дубайскіх цукерак робяць так мала?

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай юбілею "Камунаркі", брэнд-мэнэджарка прадпрыемства Дар'я Арлова-Ліцвінава адзначыла, што масавай вытворчасці дубайскіх цукерак пакуль не прадбачыцца.

“Для гэтага неабходна мадэрнізаваць лінію ці, магчыма, увогуле яе памяняць. На сённяшні дзень нашы майстры робяць гэтыя цукеркі ўручную ў асобным цэху”, - дадала спецыялістка.

Галоўны тэхнолаг "Камунаркі" Ірына Мацыгуд таксама выказалася супраць масавай вытворчасці.

Паводле ейных слоў, пры ручным вырабе цукеркі дакладна выконваюцца ўсе тэхналогіі і рэцэптура. У масавай вытворчасці прысмак будзе падабенствам.

Ці чакаць дубайскі шакалад ад “Камунаркі”?

Галоўны тэхнолаг падкрэсліла, што калі выпускаць не цукеркі, а шакалад у класічным фармаце, то можа згубіцца тая самая якасць.

"Пры гэтым калі з водгукаў нашых пакупнікоў мы зразумеем, што людзі хочуць менавіта шакалад, то без праблем можам яго зрабіць", – запэўніла Ірына Мацыгуд.

Аднак чакаць шакаладкі ў вялікім аб'ёме таксама не трэба, дадалі на фабрыцы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках