Рубіё абвясціў амбасадара Паўднёвай Афрыкі персонай нон грата ў ЗША
14- 15.03.2025, 10:35
- 7,672

Кіраўнік Дзярждэпу назваў прычыну.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што амбасадар Паўднёвай Афрыкі ў Злучаных Штатах больш не пажаданы ў ЗША.
Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы Х.
«Амбасадар Паўднёвай Афрыкі ў Злучаных Штатах больш не пажаданы ў нашай вялікай краіне. Эмрагім Расул – палітык расісцкіх памкненняў, які ненавідзіць Амерыку і ненавідзіць прэзідэнта ЗША», – заявіў кіраўнік Дзярждэпу.
Рубіё дадаў, што «нам няма пра што з ім гаварыць, таму ён уважаецца за персону нон грата».
Раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся спыніць амерыканскую дапамогу Паўднёвай Афрыцы, абвінаваціўшы яе ўрад у «дыскрымінацыі паводле расавай прыкметы» афрыканераў – паўднёваафрыканцаў з еўрапейскімі каранямі.