Партызаны знайшлі расейскія караблі, схаваныя ў бухтах Севастопаля
1- 15.03.2025, 10:53
- 3,688

Звесткі перададзеныя УСУ.
Расейскія войскі хаваюць свае баявыя караблі ў бухтах Крыма, каб унікнуць нападаў Сілаў абароны Украіны. Зафіксаваны малы супрацьлодкавы карабель, які не пакідае бухту Інкермана.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал АТЕШ.
Выведныя звесткі сведчаць, што расейскія войскі спрабуюць хаваць баявыя караблі ў бухтах Крыма, асцерагаючыся ўдараў Сілаў абароны Украіны.
Агенты «АТЕШ» зафіксавалі прысутнасць баявога карабля ля прычала Другчармета ў Інкермане. Звычайна на гэтых прычалах знаходзяцца караблі, выведзеныя з эксплуатацыі, якія чакаюць утылізацыі.
Аднак цяпер там знойдзены малы супрацьлодкавы карабель праекту 1124М «Альбатрос», які мадэрнізаваны і ўключаны ў склад Чарнаморскага флоту РФ.
Пасля страты кантролю над акваторыяй Чорнага мора расейскія акупанты змушаныя хаваць свае караблі, каб унікнуць нападаў. З наяўнай інфармацыі, гэты карабель практычна не пакідае бухту, аднак ягоныя перасоўванні прадаўжаюць фіксаваць.
«Атэш» прадаўжаюць сачыць за актыўнасцю расейскіх войскаў у Крыме і перадаваць атрыманыя звесткі Сілам абароны Украіны для далейшых дзеянняў.