16 сакавiка 2025, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў «абрынуць пекла» на хусітаў і асабіста назіраў за ўдарамі па Емену

10
Трамп паабяцаў «абрынуць пекла» на хусітаў і асабіста назіраў за ўдарамі па Емену

Цяперашняя хваля атак ставіла тры мэты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што аддаў загад аб нанясенні «рашучых і магутных» удараў ЗША па паўстанцах-хусітах у Емене. Як піша The Wall Street Journal, ён заявіў, што «пекла абрынецца», каб супрацьстаяць аперацыям паўстанцаў. Са слоў Трампа, удары будуць працягвацца, пакуль хусіты не спыняць напады на марскія судны ля ўзбярэжжа.

Таксама на старонцы Белага дома ў Х апублікаванае фота Трампа, які асабіста назіраў за нанясеннем удараў.

«Прэзідэнт Трамп ужывае захады супраць хусітаў, каб абараніць амерыканскія суднаходныя актывы і стрымаць тэрарыстычныя пагрозы», - гаворыцца ў паведамленні.

З паведамленняў мясцовых жыхароў, у суботу ў наваколлях сталіцы Саны прагрымелі выбухі. Прадстаўнік міністэрства аховы здароўя заявіў, што сама меней 31 мірны жыхар быў забіты і 101 паранены ў суботу.

Адзначаецца, што сярод аб'ектаў, якія зазналі ўдары, былі дамы лідараў хусітаў, якія пражываюць у сталіцы. Удары былі нанесеныя па горадзе Саадзе, дзе размяшчаюцца хусіты, і па раёне Сана ў Джэрафе.

Пры гэтым амерыканскія вайсковыя чыноўнікі назвалі суботнія ўдары пачаткам працяглай кампаніі супраць паўстанцкай групоўкі.

Падчас аперацыі былі нанесеныя «высокадакладныя ўдары па цэлях хуці па ўсім Емене, якія падтрымліваюцца Іранам, для абароны амерыканскіх інтарэсаў, стрымлівання ворагаў і аднаўлення свабоды суднаходства», - гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнага камандавання ЗША ў X.

Са слоў двух суразмоўцаў выдання, цяперашняя хваля ўдараў мае тры мэты.

У кароткатэрміновай перспектыве яна накіраваная на ракетныя ўстаноўкі хусітаў, якія перакідаюцца да ўзбярэжжа для падрыхтоўкі да новых атак на марскія судны. Таксама ўдары наносяцца па кіраўніцтве хусітаў. І, нарэшце, удары даюць зразумець Ірану, што ён можа стаць наступным, і паказваюць, які вайсковы патэнцыял і моц могуць быць задзейнічаныя, адзначаюць крыніцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках