У Менску за 15 хвілін згарэў пасажырскі аўтобус «МАЗ»
45- 16.03.2025, 17:30
- 21,256

Фотофакт.
У Менску на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка загарэўся аўтобус, паведамілі ў ДАІ.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 сакавіка. Рух па Лагойскім тракце з боку МКАД у кірунку вуліцы Гамарніка абмежаваны.
Цяпер пажар ліквідаваны. Мяркуючы з фота і інфармацыі сведкаў, транспартны сродак згарэў цалкам менш, чым за 15 хвілін.
Паводле інфармацыі МНС, на месцы пажару працавалі тры адзінкі тэхнікі. Да прыбыцця ратавальнікаў "са загараннем спрабаваў даць рады з дапамогай вогнетушыцеляў кіроўца аўтобуса".
Пацярпелых няма.




