17 сакавiка 2025, панядзелак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ з HIMARS пацэлілі ў майстэрню расейскіх марскіх пяхотнікаў

4
УСУ з HIMARS пацэлілі ў майстэрню расейскіх марскіх пяхотнікаў

У ёй наварвалі на тэхніку дадатковую браню.

УСУ нанеслі ўдар па майстэрні, у якой 155-я брыгада марскіх пяхотнікаў РФ наварвала на тэхніку дадатковую браню. Пра гэта паведамілі ў 47-й асобнай механізаванай брыгадзе «Магура», выведвальная рота якой і выявіла варожы аб'ект.

«Выведвальная рота 47 АМБр «Магура» адправіла Fly Eye 3.0 на экскурсію і знайшла варожы «гараж талентаў». Марскія пяхонікі 155-й брыгады ўпарта наварвалі дадатковую браню на свае «карыты», быццам гэта магло выратаваць іх ад рэальнасці. Але калі табе трэба варыць БТРы, каб яны не разляталіся - можа, праблема не ў брані, а ў карме? - гаворыцца ў паведамленні.

«HIMARS правёў фінальнае тэставанне іх вырабаў. У выніку - майстэрня зачынілася разам з кліентамі», - адзначаюць прадстаўнікі «Магура».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках