У Дзярждуме РФ заклікалі рыхтаваць дзяцей да вайны з пятага класа
20- 17.03.2025, 15:08
- 5,458

Праз аперацыі УСУ ў Курскай вобласці.
Адноўлены пасля пачатку вайны ва Украіне ў расейскіх школах абавязковы навучальны блок у пачатковай вайсковай падрыхтоўцы (НВП) неабходна распаўсюдзіць на сярэднюю школу. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка камітэта Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Віктар Вадалацкі. На ягоную думку, так дзеці будуць ведаць, як гарантаваць бяспеку сваіх родных.
«Пасля падзей у Курскай вобласці нам трэба адраджаць у школах пачатковую вайсковую падрыхтоўку, бо дзеці павінны сябе засцерагчы, сваю сям'ю. Таму нам трэба ў кожнай школе пачынаючы з 5 класа, не 9-10, а з 5 класа пачынаць пачатковую вайсковую падрыхтоўку. І тады ў нас насельніцтва будзе гатовае да ўсіх дзеянняў, да ўсялякіх правакацый», - сказаў ён ТАСС.
Са слоў дэпутата, да пачатку ўварвання ва Украіну і страты расейскім войскам часткі Курскай вобласці расейцы не ведалі, як надаць першую медыцынскую дапамогу - напрыклад, як зрабіць перавязку або накласці жгут. Таксама грамадзянам не было вядома, як хавацца ад беспілотнікаў, заявіў Вадалацкі. Ён сцвярджае, што многім параненым у выніку абстрэлаў у Белгародскай вобласці параненым у выніку абстрэлаў дапамаглі «курсанты цэнтра «Ваяр» (вайскова-прапагандысцкага клуба, створанага на загад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які «патрыётаў новага пакалення». — TMT)».
Савецкую практыку школьных урокаў НВП аднавілі ў Расеі пасля пачатку вайны ва Украіне.