17 сакавiка 2025, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кааліцыя ахвочых» пашыраецца: наколькі эфектыўная ініцыятыва

«Кааліцыя ахвочых» пашыраецца: наколькі эфектыўная ініцыятыва

Прамалёўваюць рэальны план.

Эфектыўнасць «кааліцыі ахвочых», да якой далучыліся ўжо 30 краін, будзе вызначацца яе дзеяннямі. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДOM выказаў прэзідэнт «Жэнеўскага цэнтра дыпламатыі і ўрэгулявання канфліктаў» (Швэйцарыя) Мікалай Валкоўскі.

- Важна глядзець, наколькі важныя будуць пастановы, якія будуць прымацца ў наступных кроках развіцця гэтых сустрэч. На гэты момант мы чуем ідэі, але канкрэтных дзеянняў пакуль не ўбачылі ў дачыненні да іх імплементацыі. Кір Стармер (прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі, - рэд.) сказаў, што яны гатовыя дзейнічаць. Я думаю, гэта адбудзецца ўжо на больш канкрэтнай сустрэчы, якую Джон Хілі, міністр абароны Вялікай Брытаніі, будзе склікаць у Нортвудзе ўжо ў гэты чацвер [20 сакавіка]. Тады ўжо будуць гаварыць за зачыненымі дзвярыма аб канкрэтыцы ў дачыненні да таго, што будзе ў выпадку спынення агню, - адзначыў спікер.

Там таксама абмяркуюць пытанне кантролю спынення агню і тэхналагічныя магчымасці для гэтага. Прыцягнуць да кантролю могуць хаўруснікаў Украіны, мяркуе Валкоўскі.

Тым не менш, з яго слоў, кансэнсусныя развязанні, якія могуць быць разгледжаныя ў «кааліцыі ахвочых», існуюць па-за падтрымкай Злучаных Штатаў. Таму краіны-сябры кааліцыі будуць працаваць над тым, каб ЗША таксама ўключыліся ў гэты фармат.

- Усё менш часу застаецца да запаветнай даты для Дональда Трампа. Ён хацеў рэалізаваць мір ва Украіне ў першыя 100 дзён знаходжання на пасадзе. Я думаю, Вашынгтон будзе ўключаць гэты экспрэс-рэжым, каб максімальна хутка зрабіць магчымую сустрэчу ў пашыраным фармаце, дзе будзе і Украіна, і Еўрапейскі Звяз, і Злучаныя Штаты, і Расейская Федэрацыя. Думаю, гэта пытанне часу, і наступны тыдзень можа быць вызначальным, - выказаў меркаванне прэзідэнт «Жэнеўскага цэнтра дыпламатыі і ўрэгулявання канфліктаў».

Тым часам «кааліцыя ахвочых» пашырылася ўжо да 30 краін, а стартавала з 15-18 чальцоў.

- Бярэ актыўны ўдзел і Турцыя, якая мае другое, самае вялікае ў колькасці, войска ў краінах НАТА. Перад самітам у Лондане (які ініцыяваў Кір Стармер, - рэд.) мала хто казаў аб тым, што на мерапрыемстве будзе прысутнічаць Хакан Фідан, міністр замежных спраў Турцыі. Не выключана, што турэцкі вайсковы кантынгент таксама можа быць адпраўлены ў рамках міратворчай місіі на тэрыторыю Украіны. Роля Турцыі ў сродках масавай інфармацыі падаецца, як перамоўніка, медыятара. Я думаю, што і іншыя краіны не супраць гэтага. І такая тэндэнцыя можа быць рэалізаваная ў далейшых кроках, калі, напрыклад, Савудаўская Арабія не зможа ўзяць на сябе ролю міратворца ў далейшых перамовах, - мяркуе Мікалай Валкоўскі.

Ён таксама звярнуў увагу на апошнія заявы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона што да міратворцаў і «ядзернага парасона».

- Апошнія заявы Макрона крыху вяртаюць нас да сакавіка мінулага года, калі ён упершыню агучыў магчымасць размяшчэння міратворчых сіл на тэрыторыі Украіны. Мы бачым зараз зусім іншыя рэаліі і разумеем, што пад гэтай заявай падпісваецца не толькі Макрон, але і іншыя лідары дзяржаў. Цягам гэтага тыдня, як кажа Кір Стармер, мы зразумеем ужо канкрэтныя крокі лідараў краін з «кааліцыі ахвочых». Цяпер гэтыя заявы ўжо больш-менш прамалёўваюць рэальны канкрэтны план, - акцэнтаваў госць эфіру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках