У Менску грамадзяніна Японіі прысудзілі да сямі кодаў калоніі
6- 17.03.2025, 16:35
- 4,072

Паводле артыкула аб «агентурнай дзейнасці».
Менскі гарадскі суд прысудзіў грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі да 7 гадоў калоніі паводле артыкула аб «агентурнай дзейнасці» (артыкул 358-1 КК), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Таксама мужчыну аштрафавалі на 21 тысячу рублёў.
Паводле інфармацыі пракуратуры, Масатосі ажыццяўляў «агентурную дзейнасць» з 2018 да 2024 года. Суд прызнаў японца вінаватым у «супрацоўніцтве са спецыяльнай службай, органам бяспекі і выведвальным органам замежнай дзяржавы, спалучаным з дзеяннямі, загадзя накіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».