У Беларусі выпусцілі каўбасу са смакам хамона
26- 17.03.2025, 18:04
- 4,990

Яе вэндзілі на «букавых шчэпках».
Сыравэнджаную каўбасу са смакам хамона выпусціў «Брэсцкі мясакамбінат», паведаміла ў сябе ў Instagram прэс-служба прадпрыемства.
«Любіце хамон? Цяпер гэты смак даступны ў новым фармаце! Сыравэнджаная каўбаса, у якой спалучаюцца адборная свініна, ялавічына і насычаны смак хамона», - паведамілі на «Брэсцкім мясакамбінаце».
Як адзначылі ў прэс-службе, каўбаса мае «глыбокі, яркі саладкавы смак», а вэндзілі яе на «букавых шчэпках».
Хамон (ісп. jamón «кумпяк») - гішпанскі нацыянальны далікатэс, сыравэнджаны свіны кумпяк.