20 сакавiка 2025, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусь могуць чакаць «даволі вясёлыя часы»

25
«Беларусь могуць чакаць «даволі вясёлыя часы»

Ці ўключыцца варштат за кіраўніком Нацбанка Галоўчанкам?

Беларускія банкі актыўна выдавалі крэдыты расейскім кампаніям. Вынікам гэтага магла стаць адстаўка старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калавура. Ён гэтаму не супрацьстаяў, кажуць СМІ, ці наадварот з гэтым змагаўся, адзначаюць палітыкі. Ці сапраўды гэтыя крэдыты сталі такой важнай праблемай для беларускай эканомікі? Ці ў звальненні старшыні Нацбанку былі іншыя прычыны? Такім пытаннем задаўся сайт тэлеканала "Белсат".

Андрэй Махоўскі, вядучы праграмы "Оптымум" на ютуб-канале "Беларусы и рынок", прызнае: разрыў ставак гіганцкі - 9,5% стаўка рэфінансавання ў Беларусі супраць 21% у Раскі. Гэта, паводле ягоных слоў, дазваляе "ўзяць грошы ў беларускіх рублях, абмяняць іх на расейскія рублі, перавезці ў Расею і там зарабляць на дэпазітах".

“Галоўная небяспека ў тым, што ў вас вымаюць грошы з краіны і яны не ідуць на карысць вашай эканоміцы. Банкі зарабляюць, у банкаў усё добра, але грошы вы страчваеце”, - адзначае Махоўскі.

Аднак пакуль ён таксама не бачыць "катастрафічнага маштабу" росту крэдытаў, выдадзеных нерэзідэнтам. Як не відаць у статыстыцы і праблем у беларускіх банкаў - "грошы ў банкаў ёсць, дэфіцыту ліквіднасці няма". Махоўскі не выключае, што крэдытаванне адбываецца такім чынам, што расейскія банкі даюць грошы сваім беларускім даччыным банкам, а ўжо тыя з гэтага выдаюць крэдыты расейскім кампаніям.

“Калавур, на думку ўсіх, быў самым паспяховым кіраўніком Нацбанка, самым самастойным, у яго былі і сутыкненні з адміністрацыяй Лукашэнкі, наколькі мы ведаем. Мне падаецца, што Галоўчанка з улікам таго, што ён не спецыяліст у банкаўскай справе, мае адукацыю дыпламата, будзе больш выконваць тое, што скажа Лукашэнка”, - адзначае палітычны аглядальнік, вядоўца праграмы “Двубой” на “Белсаце” Віталь Цыганкоў.

Пры гэтым Галоўчанка хоць і займаў высокія пасады, але не мае якога-небудзь досведу ў банкаўскай справе і манетарнай палітыцы, як і профільнай адукацыі, калі не лічыць пары курсаў у Акадэміі кіравання. Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі перасцерагае: Беларусь могуць чакаць "даволі вясёлыя часы", бо новы старшыня Нацбанка мяркуе, што Цэнтральны банк не павінен надаваць так шмат увагі інфляцыі і макраэканамічнай стабільнасці, а павінен перш за ўсё забяспечваць сродкамі і ліквіднасцю прамысловыя прадпрыемствы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках