Трамп пра размову з Пуціным: Многія элементы пагаднення ўжо ўзгодненыя
12- 18.03.2025, 9:20
- 4,216

Прэзідэнт ЗША заявіў, што "з нецярпеннем чакае тэлефоннага званка".
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перад размовай з гаспадаром Крамля Уладзімірам Пуціным заявіў, што "многія элементы" мірнага пагаднення аб спыненні раскйска-ўкраінскай вайны ўжо ўзгодненыя. Пра гэта ён напісаў у Truth Social і дадаў, як моцна чакае размову з Пуціным.
“Заўтра раніцай (18 сакавіка - рэд.) я буду гаварыць з прэзідэнтам Пуціным аб вайне ва Украіне. Многія элементы канчатковага пагаднення былі ўзгодненыя, але шмат што яшчэ застаецца”, - напісаў Трамп.
Ён дадаў, што "тысячы маладых салдат і іншых людзей гінуць". Паводле версіі Трампа, на вайне, распачатай расейцамі на загад Пуціна, "штотыдзень гіне 2,500 салдат з абодвух бакоў".
“І гэта павінна скончыцца зараз. Я з нецярпеннем чакаю тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Пуціным”, - дадаў Трамп.