19 сакавiка 2025, Серада, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украінская распрацоўка пазбавіла расейцаў галоўнага козыру на фронце

19
Forbes: Украінская распрацоўка пазбавіла расейцаў галоўнага козыру на фронце

Сітуацыю змяніла каманда з 10 чалавек.

Яшчэ год таму варожыя самалёты скідалі за дзень да 100 запланаваных авіябомбаў. КАБы са спадарожнікавым кіраваннем і высоўнымі крыламі лічыліся «цуд-зброяй» Крамля, а ва УСУ не было контрмер.

Аднак з 2025 года сітуацыя змянілася кардынальным чынам. Ва УСУ не проста ёсць контрмеры, а і яшчэ надзвычай эфектыўныя, паведамляе рэсурс Forbes.

Вораг выкарыстоўвае планерныя авіябомбы для нападу на абласныя цэнтры, такія як Харкаў і Запарожжа. Са слоў Нарэка Казарана, чыя каманда з 10 чалавек Night Watch і стварыла глушыцель Lima, зараз РФ не атрымаецца так лёгка бамбаваць гарады Украіны з дапамогай авіябомбаў.

Lima - гэта не традыцыйны глушыцель, які проста выпраменьвае радыёшум у бок супраціўніка. "Мы выкарыстоўваем лічбавыя перашкоды", – растлумачыў Казаран. Гэта "камбінацыя глушэння, падману і інфармацыйнай кібератакі на навігацыйны прыёмнік".

У 2024 годзе войска Пуціна не толькі бамбіла гарады Украіны, але і скідала авіябомбы на пазіцыі УСУ на лініі фронту. Такая тактыка ворага дазволіла захапіць Аўдзееўку, а пасля вельмі хутка прасунуцца ў бок Пакроўска.

У лютым стала вядома, што “залатая эра” КАБаў падышла да канца. Са слоў Казарана, глушылка Lima стала фактарам зніжэння планерных бамбаванняў у пэўных раёнах. Іншыя глушылкі, распрацаваныя іншымі кампаніямі, могуць быць адказныя за зніжэнне колькасці налётаў расейскіх УМПК у іншых частках Украіны, у тым ліку Пакроўску.

У расейскіх авіябомбаў ёсць яшчэ адна вялікая праблема - сувязь са спадарожнікам. Калі яе няма, то бомба часта мяняе свой курс і бясшкодна выбухае ў якім-небудзь полі. Ёсць шмат выпадкаў, калі многія авіябомбы не даляталі да цэлі і падалі проста на тэрыторыю РФ.

Цяпер для знішчэння адной мэты ворагу давядзецца скідаць не адну авіябомбу, а мінімум 8, а часам нават і ўсе 16. З аднаго боку, такая авіябомбы параўнальна танная - 25 тысяч даляраў за адзінку, аднак дорага абыходзіцца падняць у неба самалёты "Су", з дапамогай якіх вораг і наносіць удары. Для нанясення ўдару па адной мэце ворагу давядзецца задзейнічаць адразу чатыры самалёты, а не адзін, як было раней.

Варта таксама адзначыць, што першапачаткова кампанія Night Watch распрацавала глушылкі для дронаў-камікадзэ, а затым выпрабавала іх і на авіябомбах.

Вядома, акупанты таксама глушаць, але расейскае глушэнне не мае такога ўздзеяння, як украінскае. Многія расейскія глушылкі дрэнна зробленыя і неэфектыўныя. Аналагічна расейская прамысловасць пакуль не змагла распрацаваць контрмеры супраць украінскіх контрмер ад расейскіх боепрыпасаў.

Украінскія войскі дасталі абсталяванне з некаторых мадыфікаваных беспілотнікаў. Night Watch вывучылі абломкі, а затым дапрацавалі глушыцель Lima і план разгортвання глушыцеля, сказаў Казаран. "Быў вывучаны новы тып антэны, матэматычна быў праведзены аналіз і праведзены новы разлік размяшчэння сістэм РЭБ на мясцовасці", – рэзюмаваў Казаран.

Нягледзячы на ўсю сваю эфектыўнасць, Lima не пакрывае ўсю лінію фронту, не кажучы ўжо пра тое, каб пакрыць усю Украіну. Для гэтага трэба значна больш сістэм. Калі ўкраінскі ўрад надумае разгарнуць глушылкі больш шырока, Night Watch можа вырабляць 300 сістэм на месяц, сказаў Казаран.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках