Францыя размесціць ядзерныя знішчальнікі паблізу Нямеччыны
2- 18.03.2025, 17:50
- 3,638

Агучаныя тэрміны і дэталі.
Да 2035-га года на авіябазе 116 Люксэй-ле-Бэн будуць размешчаныя абноўленыя знішчальнікі Rafale з гіпергукавой ядзернай ракетай.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, якога цытуе BFMTV.
Як піша BFMTV, прэзідэнт Францыі жадае зрабіць авіябазу 116 «домам» для будучых новых мадэляў Rafale, якія з'яўляюцца «ключавымі кампанентамі» французскіх сіл ядзернага стрымлівання.
Зрэшты, авіябаза атрымае інвеставанне ў суме 1,5 млрд еўраў для мадэрнізацыі. У будучыні на ёй уладкуюць дзве новыя эскадрыллі Rafale (амаль 40 самалётаў).
Макрон пацвердзіў і тое, што Францыя павялічыць замову на Rafale, што, з яго слоў, з'яўляецца абавязковым перад тварам геапалітычнага «пераломнага моманту».
BFMTV дадае, што зараз у сістэме ядзернага стрымлівання Францыі задзейнічаныя тры авіябазы:
- Сен-Дзізье ў дэпартаменце Верхняя Марна;
- Істр у дэпартаменце Буш-дзю-Рон;
- Аворд у дэпартаменце Шэр.