Расейскі рынак акцый упаў пасля размовы Пуціна і Трампа
2- 18.03.2025, 21:07
- 12,014

Індэкс Масбіржы абнавіў мінімум дня.
Расейскі рынак акцый скарэктаваўся пасля вынікаў тэлефоннай размовы паміж дыктатарам Расеі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Індэкс IMOEX2 у 20:22 паводле Менска ўпаў на 1,17%, да 3208,77 пункта, абнавіўшы мінімум дня.
Да 20:34 паводле Менску індэкс адскочыў да 3243,55 пункта (-0,1% да закрыцця гандлю ў панядзелак).