Трамп заявіў, што ў размове з Пуціным не абмяркоўвалася тэма дапамогі Украіне
6- 19.03.2025, 10:44
- 7,894

Фота: Getty Images
Крэмль сцвярджае адваротнае.
Учора, 18 сакавіка, паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным адбылася тэлефонная размова наконт заканчэння вайны ва Украіне. Аднак амерыканскі прэзідэнт адмаўляе, што Пуцін падчас гэтых перамоў патрабаваў спыніць дапамогу Украіне.
Пра гэта паведамляе Fox News.
Падчас гутаркі вядоўца нагадала аб першых паведамленнях Крамля, якія былі пасля размовы Трампа і Пуціна. Расейскія інфармацыйныя рэсурсы пісалі, што падчас тэлефоннай размовы расейскі дыктатар патрабаваў спыніць дапамогу Украіне на час замірэння. Гэта нібы з'яўляецца ўмовай спынення агню. Аднак Дональд Трамп заявіў, што такога не было.
“Не, мы не размаўлялі пра дапамогу. Мы ўвогуле не размаўлялі пра дапамогу. Мы казалі пра шмат якія рэчы, але дапамогу ніколі не абмяркоўвалі”, - сказаў Трамп.
Таксама ён адзначыў, што іх размова была цудоўнай і доўжылася амаль 2 гадзіны.