19 сакавiка 2025, Серада, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямнічы інвестар скінуў акцыі «Газпрама» на мільярд рублёў падчас перамоў Трампа і Пуціна

7
Таямнічы інвестар скінуў акцыі «Газпрама» на мільярд рублёў падчас перамоў Трампа і Пуціна

Маскоўскую біржу пачало "ліхаманіць".

Невядомы інвестар на Маскоўскай біржы пазбавіўся ад буйнога пакета акцый "Газпрама" коштам каля 1,2 млрд рублёў падчас перамоў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, вынікае са звестак у біржавым тэрмінале Quik, піша The Moscow Times.

Загадкавы трэйдар пачаў прадаваць а 18.17 мск - прыкладна праз гадзіну пасля таго, як Пуцін і Трамп пачалі тэлефонную размову. Менш чым за хвіліну быў скінуты пакет на суму амаль 700 млн рублёў, вынікае з біржавых звестак. Продаж ажыццяўляўся "ў рынак", у выніку чаго каціроўкі "Газпрама" на кароткі час упалі на 3,3% - з 173,1 да 167,5 рубля, а затым вярнуліся да 172,1 рубля.

Сітуацыя паўтарылася а 19.45 - праз 15 хвілін пасля таго, як перамовы Пуціна і Трампа закончыліся. Продаж папер "Газпрама" на суму яшчэ амаль 500 млн рублёў кароткачасова спусціў каціроўкі на 2,6% - з 173,5 да 169 рублёў.

Па выніках перамоў, якія працягваліся больш за 1,5 гадзіны і, паводле звестак Reuters, сталі самай доўгай тэлефоннай размовай прэзідэнтаў РФ і ЗША ў гісторыі, Крэмль паведаміў, што Расея згодна на ўзаемнае спыненне ўдараў па энэргааб'ектах. Для поўнага замірэння, якое прапаноўваў Трамп, неабходна "поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і выдачы выведвальнай інфармацыі Кіеву", а таксама спыненне мабілізацыі пераўзбраення УСУ, падкрэслілі ў Крамлі.

Украіна падтрымлівае 30-дзённае спыненне па энэргетыцы, заявіў неўзабаве пасля перамоў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён дадаў, што насуперак заявам аб міры Пуцін рыхтуе наступальныя дзеянні на Запарожскім кірунку, на ўсходзе, на Харкаўскім і Сумскім кірунках, каб "выставіць ультыматум з пазіцыі сілы".

Пасля заканчэння перамоў Пуціна і Трампа акцыі на Маскоўскай біржы перайшлі да зніжэння. На 23.31 "Газпрам" таннее на 2,54%, ВТБ – на 2,6%, "Раснафта" – на 0,8%, Ашчад – на 0,5%, "Нарнікеля" – на 1,5%, "Растэлекам" – на 1,6%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках