20 сакавiка 2025, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каўказскую» бамбуюць, як жа страшна»

4
«Каўказскую» бамбуюць, як жа страшна»

На Кубані гарыць пункт перагрузкі нафты.

Уночы ў сераду, 19 сакавіка, беспілотныя лятальныя апараты атакавалі пункт перагрузкі нафты "Каўказская", размешчаны ў Краснадарскім краі.

Пра магутны пажар, які ўзнік пасля налёту дронаў, паведамляюць расейскія Telegram-каналы.

Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў і міністэрства абароны Расеі маўчаць, таму афіцыйнай інфармацыі ад расейскай стараны пакуль няма.

Паводле звестак з адкрытых крыніц, ППН “Каўказская” прызначаны для транспартавання нафты на экспарт, піша УНІАН.

Пункт мае чыгуначны нафтавы тэрмінал і злучальны трубаправод да нафтаперапамповачнай станцыі “Крапоткін”, якая ўваходзіць у трубаправодную сістэму Каспійскага Трубаправоднага Кансорцыума.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках