Гелікаптэр, карабель, РЛС: ГУВ знішчыла шмат аб'ектаў РФ у Крыме
5- 19.03.2025, 10:28
- 15,708

Вынікі працы паказалі на відэа.
Украінскія выведчыкі некалькі дзён запар маштабна атакавалі аб'екты РФ у Крыме. Былі пашкоджаныя гелікаптэр, карабель “Фёдар Урупін”, больш за дзесяць РЛС і не толькі.
Пра гэта паведамляе ГУВ.
Так, са звестак выведчыкаў, захопнікі ў часова акупаваным Крыме на працягу некалькіх дзён дрыжалі ад небывалага грукату - іх дарагія сістэмы супрацьпаветранай абароны былі бездапаможнымі перад дакладнымі ўдарамі воінаў ГУВ МА Украіны.
“На відэа вынікі паспяховай дэмілітарызацыі паўвыспы – знішчаны цэлы шэраг расейскіх радыёлакацыйных станцый (РЛС)”, – канстатуюць у ГУВ.
А менавіта:
48Я6-К1 “Падлёт” (2шт);
1Л125 “Ніябій-СВ” (2шт);
39Н6 "Каста 2Е2" (3шт);
9С19 "Імбір";
"Неба-СВ";
З-300ВМ;
"Неба-М";
59Н6-Е “Супернік-ГЕ”;
БРЛС "Мыс".
Таксама пад удар трапілі пускавая ўстаноўка С-300СВ, камандныя пункты РЛС "СТ-68" і РЛС 39Н6 "Каста 2Е2".
“А яшчэ – тры зенітныя ракетна-гарматныя комплексы “Панцыр-С1”, транспартна-буксірнае судна праекта С4236, універсальны буксір “Фёдар Урупін” і гелікаптэр Мі-8 расейскіх акупантаў”, – пералічылі ў выведцы.