Дзяржаўная маёмасць расказала, чыё імя сустракаецца часцей на карце Беларусі
7- 19.03.2025, 10:48
- 2,128

Янка Купала ці Якуб Колас?
У Беларусі пазначылася негалоснае спаборніцтва паміж класікамі беларускай літаратуры Янкам Купалам і Якубам Коласам - праўда, ужо не ў творчасці, а ў колькасці вуліц, названых у іх гонар. І пакуль адзін з іх лідзіруе з невялікім адрывам: 245 вуліц супраць 234. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў рэестры вуліц і дарог адраснай сістэмы Рэспублікі Беларусь, піша "Тэлеграф".
Пакуль лідзіруе Янка Купала, зазначыў Дзяржаўны камітэт маёмасці на сваім сайце.
Але не толькі імёнамі класікаў называюць вуліцы ў Беларусі. Выкарыстоўваюцца і звыклыя назвы (Цэнтральная, Садовая), і арыгінальныя (Агатавая ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", Кляновая Алея або Сонечныя Палі ў прысталічным раёне Зялёная Гавань).
Так, пад Менскам ёсць і свой Манхэтэн.
Аднак, як падкрэсліваецца ў паведамленні, асаблівая ўвага цяпер надаецца захаванню гістарычнай памяці.
У апошнія гады ў Беларусі стала трэндам называць вуліцы ў гонар выдатных дзеячаў навукі, культуры, спорту, герояў краіны.
Усяго ў Беларусі спецыялісты налічылі 65,7 тысячы вуліц, 20,2 тысячы з іх - "звыклыя" назвы (Цэнтральная, Садовая, Лясная, Маладзёжная, Палявая).