Украінскія партызаны знішчылі вайсковы транспарт расейцаў разам з комплексам РЭБ
- 19.03.2025, 10:56
- 2,174

Паспяховую дыверсію правялі ў Данецку.
“АТЭШ” правялі паспяховую дыверсію ў Данецку. Яны знішчылі вайсковы аўтамабіль акупантаў разам з комплексам РЭБ.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал АТЭШ.
Партызаны руху "АТЭШ" паспяхова правялі дыверсію, спалілі вайсковы аўтамабіль расейскіх акупантаў у Будзёнаўскім раёне Данецка.
Інцыдэнт адбыўся каля месца размяшчэння каманднага складу 1-га дывізіёна 933-га зэнітна-ракетнага палка.
Са звестак руху, дыверсанты дачакаліся, пакуль вайскоўцы РФ лягуць спаць. Пасля гэтага транспартны сродак загарэўся, прыцягваючы ўвагу ўсяго раёна.
На знішчаным аўто быў устаноўлены дарагі мабільны комплекс радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), які таксама поўнасцю згарэў. Агенты змаглі пакінуць месца здарэння незаўважанымі.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што гэта не першы выпадак "самазагарання" ў гэтым раёне.