Украіна і не толькі: шэраг краін увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
1- 19.03.2025, 11:39
- 5,290

Пад абмежаванні патрапілі прадпрыемствы, якія маюць дачыненне да вайны.
Восем еўрапейскіх дзяржаў далучыліся да прынятага 24 лютага санкцыйнага пакета Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі, паведаміла 18 сакавіка Рада ЕЗ.
Гэта зрабілі Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя.
Новыя санкцыі, прынятыя 24 лютага 2025 года, у дачыненні да беларускага вытворцы паўправаднікоў, інтэгральных схем і іншых высокатэхналагічных тавараў ААТ "Інтэграл" былі ўведзеныя "з прычыны сітуацыі ў Беларусі і ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны".
Яны былі прымеркаваныя да трэцяй гадавіны расейскага ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю.