Брытанскіх вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння перавялі ў рэжым падвышанай гатоўнасці
5- 19.03.2025, 15:40
- 5,402

Іх могуць перакінуць ва Украіну.
Брытанскія вайскоўцы спецыяльнага прызначэння пераведзеныя ў рэжым падвышанай гатоўнасці для магчымай адпраўкі ва Украіну ў рамках міратворчай місіі Вялікабрытаніі, паведамляе выданне The i Paper са спасылкай на вайсковыя крыніцы.
Згодна з дзвюма крыніцамі выдання, падраздзяленням войскаў спецыяльнага прызначэння Брытаніі загадалі рыхтавацца да мабілізацыі ва Украіну.
На мінулым тыдні каманднаму цэнтру вайсковага планавання Вялікабрытаніі былі накіраваныя дырэктывы пачаць працэс падрыхтоўкі персаналу і рэсурсаў, адзначаюць журналісты.
З іх звестак, загады, якія таксама тычыліся рэзервістаў-спецназаўцаў, прадугледжваюць перавод асабовага складу ў рэжым гатоўнасці для забеспячэння спраўнасці вайсковай тэхнікі.