Баі ў Белгародскай вобласці РФ ідуць адразу ў трох раёнах
4- 20.03.2025, 8:53
- 17,772

УСУ ўдалося прасунуцца ўглыб Расеі.
Украінскія сілы рушылі наперад у Белгародскай вобласці РФ. Кадры з геалакацыяй ад 18 і 19 сакавіка зафіксавалі прасоўванне УСУ на поўдзень і паўднёвы захад ад Дзямідаўкі, піша “Дыялог.UA”.
Пры гэтым Z-канал "Рыбар" сцвярджае, што ўкраінскія сілы прасунуліся на паўднёвы захад ад Графоўкі. Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны паведамілі аб сітуацыі на Белгародчыне і ў Курскай вобласці за мінулыя дні. Яшчэ 18 сакавіка прэс-служба Мінабароны РФ заявіла аб паспяховым адбіцці атакі УСУ ў раёне Дзямідаўкі і Прылесся. Многія Z-каналы таксама пацвердзілі, што 18 і 19 сакавіка баі ішлі ў раёне Дзямідаўкі, Графоўкі і Прылесся.

Канал “Рыбар” сцвярджае, што ўкраінскія сілы захоўваюць усе свае пазіцыі ўздоўж мяжы Сумскай і Белгарадскай абласцей.
Z-каналы паведамляюць, што баі супраць УСУ на Белгародчыне вядуць падраздзяленні 40-й брыгады марской пяхоты УС РФ. У Курскай вобласці расейскае войска працягвае спробы цалкам выбіць УСУ з рэгіёна.
Расейскія вайсковыя карэспандэнты паведамляюць аб атаках у раёнах Гогалеўкі, Алешні, Гуева, Горналя (Курская вобласць) і Басоўкі (Сумская вобласць).