21 сакавiка 2025, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін схаваў найбуйнейшыя вайсковыя страты Расеі

12
Пуцін схаваў найбуйнейшыя вайсковыя страты Расеі

Каб знізіць незадаволенасць сярод жыхароў Масквы і Пецярбурга.

На вайну супраць Украіны вярбуюць у асноўным жыхароў бедных этнічных ускраін Расеі. Гэта дазваляе зменшыць незадаволенасць сярод жыхароў Масквы і Пецярбурга.

Пра гэта паведамляе Мінабароны Вялікабрытаніі ў Х (Twitter).

Як адзначаецца ў справаздачы, з моманту ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе расейскія ўзброеныя сілы страцілі (забітымі і параненымі) блізу 900 тысяч чалавек. З іх 200 - 250 тысяч расейскіх жаўнераў былі забітыя, што з'яўляецца найбуйнейшымі стратамі Расеі з часоў Другой сусветнай вайны.

Паводле звестак брытанскай выведкі Уладзімір Пуцін і расейскае вайсковае кіраўніцтва, хутчэй за ўсё, ставяць свае мэты ў канфлікце вышэй за жыццё расійскіх жаўнераў. Яны амаль напэўна гатовы мірыцца з пастаянна высокім узроўнем страт, абы гэта не адбілася негатыўна на падтрымцы вайны ў грамадстве або эліты, і гэтыя страты можна было б папоўніць.

«Пуцін і расейскае кіраўніцтва, хутчэй за ўсё, надаюць значна меншае значэнне жыццю грамадзян этнічных меншасцяў з бедных рэгіёнаў, і таму намаганні ў вярбоўцы расейскіх салдат накіраваныя найперш на гэтыя рэгіёны», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Пры гэтым расейскія жыхары з такіх гарадскіх цэнтраў, як Масква і Санкт-Пецярбург, далі несувымерна меншую колькасць вайскоўцаў, чым іх бяднейшыя суайчыннікі з ліку этнічных меншасцяў, гаворыцца ў справаздачы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках