Прэм'ер Фінляндыі назваў тэрміны ўступлення Украіны ў ЕЗ
3- 20.03.2025, 14:43
- 4,004

Фота: Silja Viitala / Yle
Петэры Орпа заклікаў паслаць украінцам «важны сігнал».
Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Украіна павінна стаць чальцом Еўрапейскага Звязу «як мага хутчэй, самае позняе - да 2030 года».
Ягоныя словы цытуе Politico.
Орпо заявіў, што Украіна сапраўды хоча быць сябрам Еўрапейскага Звяза, а таму, на ягоную думку, гэта павінна адбыцца «як мага хутчэй».
«Яны хочуць быць аднымі з нас. Вядома, гэта павінна базавацца на заслугах, але гэта вельмі важны сігнал для ўкраінцаў», - акцэнтаваў ён.
Орпа таксама станоўча адазваўся аб "Белай кнізе" ЕЗ, адзначыўшы, што яна сведчыць аб тым, што Еўропа вынесла ўрокі з вайны ва Украіне.
«Расея ёсць і будзе сталай пагрозай для Еўрапейскага Звязу і Еўропы. І менавіта таму зараз мы сапраўды рыхтуемся і будуем нашу ўласную моцную абарону», - рэзюмаваў ён.