21 сакавiка 2025, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Украіна атрымала патэнцыйны козыр у вайне

5
Politico: Украіна атрымала патэнцыйны козыр у вайне

Кіеў уваходзіць у «абраны клуб».

Спроба Дональда Трампа ўгаварыць дыктатара Уладзіміра Пуціна на рэжым спынення агню правалілася, але Крэмль, здаецца, зацікаўлены, каб прыпыніць атакі на энэргетычную інфраструктуру - у той час, калі Кіеў запусціў сваю новую ракету.

Пра гэта ў чацвер, 20 сакавіка, піша Politico, называючы крылатую ракету «Доўгі Нэптун» патэнцыйным козырам Украіны.

Украіна паспяхова выпрабавала сваю першую крылатую ракету вялікай далёкасці, патрапіўшы ў нафтаперапрацоўчы завод у расейскім Туапсэ. Як адзначае аўтар выдання, завод у Туапсэ размешчаны прыкладна ў 1000 кіламетрах ад падкантрольнай Украіне тэрыторыі і ўдар прывёў да пажару, які гасілі тры дні.

Атака на НПЗ павялічвае небяспеку для расейскай нафтавай прамысловасці - ключавой экспартнай галіны, дзякуючы якому эканоміка РФ усё яшчэ трымаецца на плыву, канстатуе Politico. Украіна атакуе расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы, трубаправоды і помпавыя станцыі з дапамогай беспілотнікаў, вывеўшы са строю амаль 10% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў краіны-агрэсаркі.

«Фактычна, Пуцін ціха пацвердзіў Трампу, наколькі моцна нашыя глыбокія ўдары прычыняюць шкоду расейскаму энэргетычнаму сектару. Гэта наш козыр», - цытуе выданне народнага дэпутата Украіны Рамана Лазінскага.

Крылатыя ракеты больш эфектыўныя за БПЛА, якія былі зброяй Украіны для далёкіх удараў па Расеі, але гэта не цуд-зброя, адзначае Politico.

Так, са слоў старэйшага аналітыка дабрачыннага фонду «Павярніся Жывым» Мікалая Беляскова, самі па сабе гэтыя крылатыя ракеты не змогуць змяніць ход вайны. Нават у тым выпадку, калі іх будзе ў разы болей. Аднак, падкрэсліў эксперт, гэта не значыць, што Украіна не павінна развіваць ударны патэнцыял.

«Ракеты плюс беспілотнікі будуць ажыццяўляць камбінаваныя ўдары» – кажа Беляскоў.

«Доўгі Нэптун» уводзіць Кіеў у вельмі абраны клуб вытворцаў крылатых ракет, падкрэслівае Politico.

«Гэтая зброя з далёкасцю палёту, большым за 500 кіламетраў, якая нясе магутныя боегалоўкі, здольныя прычыніць значную шкоду цэлі», — падкрэсліваюць у выданні.

Аднак «Нэптун» — гэта не адзіная такая зброя. Нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадэманстраваў украінскі турбарэактыўны беспілотнік «Пекла» з далёкасцю палёту 700 кіламетраў.

У Politico таксама нагадалі, што «Нэптун» спачатку быў распрацаваны як крылатая ракета класа бераг-карабель са 150-кілаграмовай боегалоўкай і далёкасцю палёту да 300 кіламетраў. Неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі Украіна атакавала «Нэптунам» Чарнаморскі флот РФ, адправіўшы на дно крэйсер «Масква».

Украіна працавала над тым, каб «Нэптун» быў прыдатны для наземных нападаў і каб ракета магла ляцець далей. Вынікам гэтага і стаў «Доўгі Нэптун». У апошнія месяцы яго выкарыстоўвалі для нападаў па варожых цэлях паблізу мяжы з Украінай, а атака на НПЗ у Туапсэ стала самым далёкім ударам «Нэптуна», канстатавалі ў Politico.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках