«Белавія» абвясціла зніжкі на квіткі ў Грузію
7- 20.03.2025, 20:42
- 6,800

Акцыя прадоўжыцца да 25 сакавіка.
Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра зніжэнне коштаў рэйсаў у Грузію. Акцыя прадоўжыцца да 25 сакавіка, квіткі даступныя паводле тарыфу «Прома», але іх колькасць абмежаваная.
Кошты пералёту з Менска ў адзін бок паводле гэтай акцыі наступныя:
Кутаісі – ад 410 рублёў;
Тбілісі – ад 414 рублёў;
Батумі – ад 414 рублёў.
Падарожнічаць з гэтымі квіткамі можна не вельмі доўга – толькі да 26 траўня. Пры гэтым, калі пасажыр камбінуе тарыфы (напрыклад, туды «Прома», а назад – «Смарт»), то да квітка ўжываюцца правілы «Прома».