Прэм'ер Нарвегіі: Патроенне абароннай дапамогі Украіне неадкладна ўвасабляецца
- 20.03.2025, 21:54
- 3,412

Павелічэнне дапамогі Кіеву нарвежскі парламент узгадніў аднадушна.
Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ заявіў, што аднадушна ўзгодненае парламентам патроенне абароннай дапамогі Украіне цяпер неадкладна ўвасабляецца.
Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Осла.
«Патроенне абароннай падтрымкі Нарвегіі для Украіны, якое было аднадушна ўзгодненае парламентам, цяпер неадкладна ўвасабляецца ў падтрымцы артылерыйскіх боепрыпасаў, магутнасцяў беспілотнікаў, а таксама праз інвестыцыі ва ўласную прамысловасць Украіны», – сказаў.
Стэрэ зазначыў, што партнёрства паміж Украінай і Нарвегіяй «развіваецца штодня».
«І вы можаце спадзявацца на гэтую падтрымку. Гэта права суверэннай краіны супрацьстаяць агрэсіі, і вы маеце нашую поўную падтрымку ў гэтай барацьбе», – дадаў прэм'ер.
Ён падкрэсліў, што Украіна таксама «змагаецца за каштоўнасці, якія вельмі важныя для ўсіх нас».
Таксама Стэрэ адзначыў, што прэзідэнт Зяленскі праінфармаваў яго пра сітуацыю на фронце і патрэбы ў кароткатэрміновай і ў доўгатэрміновай перспектыве.