22 сакавiка 2025, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ наступаюць у Белгародскай вобласці

9
УСУ наступаюць у Белгародскай вобласці

Прасоўванне паказалі на карце.

Сілы абароны Украіны нядаўна рушылі наперад у Белгародскай вобласці РФ.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Сілы абароны Украіны рушылі наперад у заходняй частцы Белгародскай вобласці. Як паказваюць геалакацыйнныя кадры, апублікаваныя 19 сакавіка, УСУ прасунуліся на паўночны захад ад Прылесся (на паўночны захад ад горада Белгарад уздоўж міжнароднай мяжы).

Расейскія «вайсковыя карэспандэнты» апублікавалі карты, якія пацвярджаюць прасоўванне УСУ ў полі на паўднёвы захад ад Дзямідаўкі (на поўнач ад Прылесся), паказваючы на тое, што ўкраінскія сілы нядаўна рушылі наперад у гэтым раёне.

Таксама расейскія блогеры сцвярджалі, што УСУ рушылі да наваколляў Ліпцаў (на паўднёвы захад ад Прылесся), але не захапілі Ліпцы або Дзямідаўку. Пры гэтым у ISW адзначаюць, што пацвярджэнняў такіх заяў пакуль няма.

Адзін расейскі «ваенкар» распавядаў, што УСУ часткова акружылі Дзямідаўку з поўдня, але іншы блогер адпрэчваў заявы аб тым, што Сілы абароны Украіны прасунуліся паблізу гэтага населенага пункта. Аналітыкі таксама не бачылі пацвярджэння такіх паведамленняў.

19 і 20 сакавіка расейскія «ваенкар» сцвярджалі, што УСУ працягвалі атакаваць на паўночны захад ад Белгарада ўздоўж міжнароднай мяжы паблізу Дзямідаўкі, Графоўкі, Прэлесся і Ліпцаў.

Расейскія крыніцы ISW адзначылі, што УСУ выкарыстоўваюць у гэтым раёне вялікую колькасць беспілотнікаў, у тым ліку на оптавалакне, і што ўкраінскія сілы знішчылі мост каля Графоўкі, каб ускладніць лагістыку для пуцінскіх войскаў.

Расейская інсайдэрская крыніца сцвярджала, што вайсковае камандаванне РФ разгортвае рэзервовыя часткі да міжнароднай мяжы для абароны ад украінскіх нападаў.

20 сакавіка ў Генштабе УСУ паведамілі, што ўкраінскія войскі знішчылі расейскі камандны пункт каля Дзямідаўкі Белгародскай вобласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках