22 сакавiка 2025, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнікі заўважылі адкрытае гарэнне на ракетным складзе ў Беларусі

9
Спадарожнікі заўважылі адкрытае гарэнне на ракетным складзе ў Беларусі

Фотафакт.

Паводле звестак спадарожнікавага сэрвісу FIRMS ад NASA, на тэрыторыі вайсковай часткі 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў Узброеных сіл Беларусі ў раёне адселенай вёскі Дубецкае ў Добрушскім раёне 20 сакавіка было зафіксавана адкрытае гарэнне

Ніякіх паведамленняў аб пажары ў вайсковых частках дзяржаўная прэса не публікавала.

Магчыма, прычынай адкрытага гарэння на тэрыторыі стратэгічнага аб'екта стала знішчэнне старой тары для набояў. Гарэнне ў тым жа месцы «Флагшток» фіксаваў у ліпені 2022 года.

Ваенная частка 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў УС РБ вядомая тым, што стала найбуйнейшым пастаўшчыком боепрыпасаў для расейскага войска падчас яго ўварвання ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках