21 сакавiка 2025, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У гэтым і была галоўная задача Лукашэнкі пры паездцы ў Крэмль»

10
«У гэтым і была галоўная задача Лукашэнкі пры паездцы ў Крэмль»

Што беларускі дыктатар «прадаў» Пуціну?

Лукашэнка злятаў у Маскву: перагаварыў з Уладзімірам Пуціным, выступіў у Савеце федэрацыі РФ. Але чагосьці істотнага, здаецца, не дамогся — грошай на новую АЭС Крэмль не паабяцаў, танная нафта і газ пакуль таксама не льюцца ракой. Хіба што выплату па расейскіх крэдытах чарговым разам адтэрмінавалі.

- Візіт быў вельмі, як яны любяць казаць, «субстантыўным», - каментуе аналітык Сяргей Чалы ў новым выпуску эканамічнай праграмы на канале БРЦ. - Чаго каштуюць адны словы, якімі прапаганда гэта каментуе: "стораны яшчэ раз разгледзелі", "адбыўся абмен думкамі", "пацвердзілі актуальнасць". Увогуле, вельмі "насычаныя" былі перамовы.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова падключыцца да амбіцыйных нацыянальных праектаў у Расеі. Так бы мовіць, Сарочка ўжо гатова (і заўсёды была гатовая), засталося ўгаварыць Ротшыльда-Пуціна.

Беларусі і Расеі, паводле слоў Лукашэнкі, "патрэбны тэхналагічны прарыў" у вядомых кірунках: ШІ, квантавыя і біятэхналогіі, мікраэлектроніка, робататэхніка, вытворчасць БПЛА і многае іншае. Для эфектыўнага руху наперад і далейшай інтэграцыі засталася сапраўдная дробязь: аб'яднаны рынак першасных энэргарэсурсаў.

- Гэта значыць, электраэнэргія ў нас ёсць, але асноўнае - аб'яднаць рынак газу, нафты і нафтапрадуктаў, - адзначае Чалы. - І далей прамым тэкстам: што вы трымаецеся за нафту і газ, у вас жа іх падзець няма куды - давайце дамаўляцца.

Рэальна, я ўпэўнены, што менавіта з гэтым важным ён і прыехаў, і гэта была яго асноўная задача, асноўны пасыл - "не трымайцеся за нафту".

І яшчэ тое, пра што ён шмат казаў – “нам трэба мабілізавацца”: маўляў, у Беларусі гэта змогуць зрабіць за тыдзень, а Расеі спатрэбіцца не адзін тыдзень, так што трэба вучыцца, гэта асабліва актуальна зараз.

Пад мабілізацыяй, кажа Сяргей Чалы, маецца на ўвазе не вайсковая, а цывільная - "усё для фронту, усё для перамогі". Аднаўленне дзяржаўнага плана - паводле слоў Лукашэнкі, засталося толькі банкаўскую сістэму "мабілізаваць". І гэтаму беларускія кіраўнікі нібыта могуць навучыць расейскіх.

- Вось гэта зараз наш галоўны экспарт: не тавары, не мікраэлектроніка і гэта ўсё. Як раней Лукашэнка казаў, гэта ж мы першыя прыдумалі вертыкаль улады, а потым, фактычна, экспартаваў гэтую палітычную мадэль у Расею - так зараз і эканамічную мадэль прадае. І за гэта, як ён думае, у Расеі яму яшчэ і роялці павінны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках