У акупаваным Скадоўску ўзарваўся аўтамабіль з двума расейскімі афіцэрамі
7- 21.03.2025, 16:52
- 4,866

Ад пікапа Nissan засталася толькі груда пакарабачанага металу.
У часова акупаваным Скадоўску Херсонскай вобласці 20 сакавіка адбыўся выбух аўтамабіля, у якім знаходзіліся двое афіцэраў войска краіны-тэрарысткі Расеі. Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны ў Telegram у пятніцу, 21 сакавіка.
Выбух адбыўся на вуліцы Міра а 20:40 вечара. Ад пікапа Nissan у выніку выбуху засталася груда пакарабачанага металу, адзначылі ў ГУВ.
«ГУВ МА Украіны нагадвае - за кожнае ўчыненае супраць украінскага народа ваеннае злачынства будзе справядлівая адплата», - сказана ў паведамленні выведкі.