22 сакавiка 2025, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стамбуле трэці дзень запар ідуць пратэсты

2
У Стамбуле трэці дзень запар ідуць пратэсты

Тысячы людзей выйшлі да мэрыі горада.

У турэцкім Стамбуле тысячы людзей выйшлі да мэрыі горада на акцыю пратэсту супраць затрымання апазіцыйнага мэра Экрэма Імамоглу - галоўнага суперніка прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Пра гэта паведамляе AP.

Многія разглядаюць арышт Імамоглу як палітычна матываваную спробу адхіліць апазіцыянера ад удзелу ў наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія запланаваныя на 2028 год.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, Імамоглу дапытала паліцыя цягам чатырох гадзін у сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі, падчас допыту ён адмаўляў усе абвінавачванні. Чакаецца, што ўвечары ў суботу яго даставяць для допыту ў пракуратуру.

У пятніцу ўлады Анкары і Ізміра абвясцілі пяцідзённую забарону на правядзенне дэманстрацый, пасля таго, як такая ж мера была ўведзена раней у Стамбуле. У пятніцу ўлады абвясцілі перакрыццё дарог у Стамбуле і зачынілі прыпынкі метро каля ўніверсітэта ў Анкары.

Азгюр Азэль, прадстаўнік апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі, заклікаў людзей збірацца і праводзіць дэманстрацыі.

"Я запрашаю дзясяткі тысяч, сотні тысяч і мільёны людзей на мірныя дэманстрацыі, выказаць нашу дэмакратычную пазіцыю і скарыстацца нашымі канстытуцыйнымі правамі", - сказаў ён.

Апазіцыйная партыя таксама заклікала грамадзян прыняць удзел у сімвалічных выбарах у нядзелю –з імправізаванымі скрынямі для галасавання, якія будуць устаноўлены ва ўсёй Турцыі, - каб прадэманстраваць салідарнасць з Імамоглу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках