22 сакавiка 2025, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі журналіст узяў у палон расейскага акупанта, які не ўмее чытаць

13
Украінскі журналіст узяў у палон расейскага акупанта, які не ўмее чытаць

Відэа.

У Харкаўскай вобласці падраздзяленне Трэцяй асобнай штурмавой брыгады Mosquitos ўзяло ў палон расейскага акупанта з дапамогай скіду з дрона – гэта была шакаладка з інструкцыяй. Пілатаваў беспілотнік былы журналіст LIGA.net, які цяпер ваюе ў складзе 3 АШБр.

Як піша падраздзяленне, акупант убачыў, як ад скідаў «ляцяць галовы ягоных паплечнікаў», і пачаў прасіць памілавання.

«Так замест боепрыпасу атрымаў шакаладку, інструкцыю і рушыў за “птушкай”. Дронам вывелі яго да нашых пазіцый і метадычна ўзялі», – сказана ў паведамленні.

Аператар БПЛА – журналіст – расказаў, што гэта была шакаладка са швэдскага сухпайка.

«Спачатку мы скінулі яму таксама нейкую ежу з сухпая, на якой напісалі яму на расейскай мове інструкцыю [як дзейнічаць, каб здацца ў палон]. Але калі ён яе падняў, мы зразумелі, што ён відавочна не ўмее чытаць, і ён прадэманстраваў нам гэта жэстамі, таму я пастанавіў, што трэба зрабіць яму “наскальны малюнак”», – падзяліўся аператар БпЛА.

Тады ўжо была выкарыстаная шакаладка, на якой намалявалі «схему» здачы ў палон – дрон, чалавека і дыстанцыю, якую акупанту трэба было прайсці да ўкраінскіх пазіцый.

Такім чынам расеец пераадолеў пешшу блізу 2 км.

Аператар БПЛА падзяліўся, што гэта першы выпадак менавіта ў ягоным падраздзяленні Mosquitos, калі акупанта ўдалося ўзяць у палон з дапамогай дрона.

«Але пасля гэтага ў нас ужо была падобная гісторыя. То-бок можна сказаць, што такія выпадкі пачасціліся. Гэта звязана з насычанасцю дронаў на полі бою і з тым, наколькі эфектыўны гэты сродак у плане паразы», – сказаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках