22 сакавiка 2025, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцы зрабілі вялікую памылку ў Энгельсе»

8
«Расейцы зрабілі вялікую памылку ў Энгельсе»

Эксперты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару.

Украінскія абаронцы атакавалі аэрадром «Энгельс-2» у Саратаўскай вобласці РФ. У сеціве ўжо з'явіліся спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць наступствы ўдару.

«Схемы» адзначаюць, што спадарожнікавыя здымкі былі зробленыя амерыканскай аэракасмічнай кампаніяй Maxar. Там былі пашкоджаныя склады боепрыпасаў. На месцы некаторых будынкаў утварыліся варонкі.

«Менавіта на гэтых складах стаялі кантэйнеры для ракетаў Х-101/Х-555, якія Расея выкарыстоўвае для нападаў на Украіну з самалётаў Ту-160 і Ту-95. Таксама ёсць верагоднасць, што там знаходзіўся цэнтр перадпалётнай падрыхтоўкі ракетаў, які таксама быў знішчаны», – расказаў авіяцыйны эксперт Анатоль Храпчынскі.

Авіяцыйны эксперт Валерый Раманенка ў эфіры тэлемарафону заявіў, што аэрадром «Энгельс» быў атакаваны пасля таго, як на адкрытую пляцоўку акупанты выкацілі 60 кантэйнераў з ракетамі. На гэтым аэрадроме таксама было паліва, там базаваліся ракетаносьбіты Ту-160 і Ту-95 МС, а таксама бамбавікі Ту-22М3.

«Так што ўвогуле ўсё ж такая інфраструктура аэрадрома лагічная... Адзінае што, там расейцы прымудрыліся выкаціць больш за 60 кантэйнераў проста на пляцоўку каля складоў... І расейцам прыляцела, вядома. Прыляцела прыгожа – вырас відовішчны “грыбочак”», – дадаў Раманенка.

У той самы час ён перакананы, што гэты ўдар не будзе мець асаблівага ўплыву на масаваныя ракетныя ўдары. У РФ ёсць шмат складоў і наладжаная серыйная вытворчасць такіх ракетаў, кажа Раманенка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках