«Птахі Мадзяра» знішчылі рэдкую і дарагую расейскую ваенную машыну
2- 22.03.2025, 11:15
- 5,216

Відэафакт.
Вонкавыя пілоты 414-й асобнай брыгады беспілотных авіяцыйных сістэмаў «Птахі Мадзяра» з дапамогай выведнага беспілотніка выявілі рэдкую расейскую баявую тэхніку – інжынерную машыну дыстанцыйнага мінавання «Земляробства», якая займаецца аператыўным стварэннем мінных палёў. Толькі з дапамогай двух FPV-дронаў атрымалася вывесці дарагую распрацоўку са строю. Пра гэта расказаў камандзір брыгады, які 20 сакавіка абнародаваў адпаведнае відэа на сваёй старонцы ў Facebook.
Заўважыўшы рух машыны ў кірунку Куршчыны і Белгародскай вобласці, УСУ накіравалі туды два ўдарныя дроны. Калі наступствы нападу першага невядомыя, то другі патрапіў па пускавой устаноўцы машыны. Праз гэта сучасная інжынерная распрацоўка расейскага войска поўнасцю згарэла.
Што вядома пра машыну дыстанцыйнага мінавання «Земляробства»
Машына «Земляробства» прызначаная для аператыўнага стварэння мінных палёў на асабліва небяспечных адрэзках баявых дзеянняў. Упершыню сістэму прадэманстравалі падчас параду на Дзень перамогі ў 2020 годзе ў Маскве. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, яна выстрэльвае рэактыўныя снарады, якія забяспечваюць устаноўку мінаў у зададзеным раёне на адлегласці ад 5 да 15 кіламетраў.
Баявая машына мае два блокі на 25 ракетаў кожны, яна абсталяваная спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай, кампутарам і метэастанцыяй. У расейскія баявыя падраздзяленні такія машыны пачалі накіроўваць у снежні 2020 года.
Як каментуе сам камандзір «Птахаў Мадзяра», адна такая ўстаноўка каштуе блізу 25 мільёнаў даляраў. Колькі такіх машынаў ёсць на ўзбраенні ў расейскага войска – невядома. Аднак УСУ здолелі абясшкодзіць не менш за 5 установак «Земляробства», як сведчаць звесткі OSINT-сэрвісу ORYX.
Адзін з такіх выпадкаў абясшкоджвання «Земляробства» здарыўся ў ліпені 2024 года.