Сустрэча Трампа з Пуціным: Названыя верагодныя тэрміны перамоваў
6- 22.03.2025, 12:08
- 5,034

Спецпрадстаўнік ЗША аспрэчыў заяву Пяскова.
Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным можа адбыцца ўжо хуткім часам.
Пра гэта ў інтэрв'ю скандальнаму амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану заявіў спецпрадстаўнік Дональда Трампа ў пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткаф, піша «Главред».
Паводле ягоных словаў, сустрэчу Трампа і Пуціна варта чакаць ужо ў найбліжэйшыя месяцы.
«Я думаю, што сустрэча адбудзецца ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў», – адзначыў Уіткаф.
Нагадаем, прадстаўнік расейскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін і Трамп не абмяркоўвалі асабістую сустрэчу падчас тэлефоннай размовы 18 сакавіка.