23 сакавiка 2025, Нядзеля, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы выкарыстоўваць супраць Трампа свой самы магутны гандлёвы інструмент

16
ЕЗ гатовы выкарыстоўваць супраць Трампа свой самы магутны гандлёвы інструмент

У Bloomberg раскрылі падрабязнасці.

Францыя хоча, каб Еўрапейскі Звяз упершыню ў гісторыі разгледзеў магчымасць выкарыстання свайго самага магутнага гандлёвага інструмента супраць ЗША, калі прэзідэнт Дональд Трамп увядзе маштабныя мыты.

Як піша Bloomberg, паводле словаў крыніцаў, Францыя далучылася да групы краінаў ЕЗ, якія мяркуюць, што неабходна разгледзець магчымасць так званага інструмента антыпрымусу, хоць гэта не з'яўляецца пераважным варыянтам дзеянняў.

Інструмент барацьбы з прымусам быў распрацаваны ў першую чаргу для стрымлівання і, пры неабходнасці, рэагавання на наўмысныя прымусовыя дзеянні трэціх краінаў, якія выкарыстоўваюць гандлёвыя захады ў якасці сродку ціску на суверэнны выбар палітыкі блоку або асобных дзяржаваў-чальцоў. Прадугледжваецца, што контрзахады будуць выкарыстоўвацца толькі ў якасці крайняга захаду і павінны быць суразмерныя ўзроўню нанесеных стратаў.

Пры гэтым інструмент барацьбы з прымусам у канчатковым выніку дазволіць ЕЗ выкарыстоўваць шырокі спектр захадаў у адказ, уключаючы абмежаванні на гандаль і паслугі, а таксама на некаторыя правы інтэлектуальнай уласнасці, прамыя замежныя інвестыцыі і доступ да дзяржаўных закупак, адзначае Bloomberg.

ЗША плануюць увесці маштабныя мыты супраць глабальных партнёраў ужо 2 красавіка. Паводле словаў Трампа, мыты дадуць магчымасць ухіліць нетарыфныя бар'еры, якія, на ягоную думку, з'яўляюцца несправядлівымі, напрыклад унутраныя правілы і спосабы спагнання падаткаў, у тым ліку падатку на даданую вартасць у ЕЗ.

Еўрапейская камісія цяпер не разглядае магчымасць выкарыстання антыпрымусовага інструмента, адзначыла адна з крыніцаў. Паводле ейных словаў, любыя дыскусіі аб выкарыстанні гэтага інструмента носяць аддалены характар, паколькі ЕЗ спачатку неабходна даведацца, якія тарыфы абвесцяць ЗША 2 красавіка і ці ўжывальны да іх інструмент антыпрымусу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках