Дроны УСУ разграмілі тэхніку расейскіх вайскоўцаў у Белгарадскай вобласці
1- 22.03.2025, 12:49
- 3,968

На відэа паказалі ўдары па танку, БМП, пазадарожніку «Ніва» і бронеаўтамабілі «Тыгр».
Украінскія дроны паспяхова атакавалі расейскую тэхніку і вайскоўцаў у Краснаярузскім раёне Белгарадскай вобласці Расеі.
Пра гэта паведамляе выданне «Попел».
На першым відэа, якое апублікавалі ў Telegram-канале 17 Палтаўскай брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны, можна ўбачыць, як дрон б’е па расейскім танку, БМП, пазадарожніку «Ніва» і бронеаўтамабілі «Тыгр».
Згодна з геалакацыяй, здарэнне адбылося на выездзе з пасёлка Прэлессе Краснаярузскага раёна.
Ужо на другім відэа, якое апублікавала ўкраінская FPV-група TacTeam, можна ўбачыць прадаўжэнне працы ўкраінскіх дронаў у тым самым месцы. На кадрах відаць ужо падбіты раней танк, а дроны УСУ атакавалі яшчэ адзін бронеаўтамабіль «Тыгр» і «Ладу» з расейскімі вайскоўцамі.