23 сакавiка 2025, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Зносіны з ChatGPT павышаюць узровень адзіноты

3
Навукоўцы: Зносіны з ChatGPT павышаюць узровень адзіноты

Падчас даследаванняў амаль тысячу чалавек назіралі цягам месяца.

З тым як распрацоўнікі ствараюць усё больш складаныя мадэлі з галасавымі функцыямі, растуць асцярогі з нагоды патэнцыйнай эмацыйнай шкоды гэтай тэхналогіі,

Стартап OpenAI у цяперашні час вывучае патэнцыйныя псіхалагічныя наступствы, якія ChatGPT можа мець для сваіх карыстальнікаў. Новае даследаванне, праведзенае супольна з Масачусэцкім тэхналагічным інстытутам, выявіла сувязь паміж актыўным выкарыстаннем чат-боту і адчуваннем адзіноты.

Для правядзення даследаванняў навукоўцы назіралі за амаль тысячай чалавек цягам месяца. Тыя, хто штодня праводзіў больш часу за наборам тэксту або галасавымі зносінамі з ChatGPT, часцей паведамлялі пра больш высокі ўзровень эмацыйнай залежнасці ад чат-боту, а таксама павышанае пачуццё адзіноты.

У другім даследаванні навукоўцы прааналізавалі 3 млн карыстальніцкіх гутарак з ChatGPT, а таксама апыталі людзей пра іх узаемадзеянне з чат-ботам. Галоўным адкрыццём гэтага даследавання стала тое, што эмацыйныя размовы з ChatGPT усё яшчэ не сталі трэндам.

Аўтары даследавання адзначаюць, што пакуль незразумела, ці з'яўляецца выкарыстанне чат-ботаў прычынай адзіноты ці ж адзінокія людзі часцей шукаюць зносінаў з ШІ. OpenAI спадзяецца, што атрыманыя звесткі дапамогуць глыбей вывучыць уплыў штучнага інтэлекту на чалавека.

Запуск ChatGPT у канцы 2022 спрыяў ажыятажу вакол генератыўнага ШІ. З тых часоў людзі выкарыстоўваюць чат-ботаў для ўсяго: ад праграмавання да душэўнай размовы. З тым як распрацоўнікі ствараюць усё больш складаныя мадэлі з галасавымі функцыямі, якія дазваляюць лепш імітаваць чалавечыя зносіны, расце верагоднасць фармавання парасацыяльных стасункаў карыстальнікаў з чат-ботамі.

У апошнія месяцы зноў сталі гучаць асцярогі з нагоды патэнцыйнай эмацыйнай шкоды гэтай тэхналогіі, асабліва сярод моладзі і людзей з праблемамі псіхічнага здароўя. Кампанія OpenAI разглядае новыя даследаванні як спосаб лепш зразумець, як людзі ўзаемадзейнічаюць з яе папулярным чат-ботам і як ён на іх уплывае. Пры гэтым такія даследаванні знаходзяцца на ранняй стадыі, таму пра шкоду штучнага інтэлекту пакуль гаварыць рана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках