23 сакавiка 2025, Нядзеля, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Папа Рымскі вымушаны нанова вучыцца гаварыць пасля доўгай пнеўманіі

4
Reuters: Папа Рымскі вымушаны нанова вучыцца гаварыць пасля доўгай пнеўманіі

Ужо больш за месяц кіраўнік Каталіцкай царквы знаходзіцца ў рымскай лякарні.

Папа Рымскі Францішак паступова аднаўляецца пасля доўгай пнеўманіі. Але цяпер яму давядзецца «нанова навучыцца гаварыць», піша Reuters са спасылкай на заяву кардынала Віктара Мануэля Фернандэс.

Кардынал, які займае высокую пасаду ў Ватыкане, адхіліў чуткі, што пантыфіку давядзецца пайсці на пенсію праз стан здароўя. Наадварот, Францішак вяртаецца да нармальнага стану, аднак доўгае выкарыстанне высокаструменнай кіслароднай тэрапіі падчас лекавання пнеўманіі мела свае наступствы.

«Папа адчувае сябе вельмі добра, але моцны кісларод усё высушвае. Яму трэба зноўку вучыцца гаварыць, але ягоны агульны фізічны стан такі самы, як і раней», – сказаў Фернандэс.

У апошняй справаздачы пра стан здароўя 88-гадовага пантыфіка Ватыкан заявіў, што стан Папы застаецца стабільным з «нязначнымі паляпшэннямі дыхання і рухомасці».

Было пацверджана, што ён не выкарыстоўваў штучную вентыляцыю лёгкіх для палягчэння дыхання ноччу з панядзелка, а атрымліваў кісларод праз маленькі шланг пад носам цягам большай часткі часу.

Аднак афіцыйна да гэтага часу не паведамлялася, калі Францыска канчаткова выпішуць з лякарні, дзе ён знаходзіцца з сярэдзіны лютага. Кардынал Фернандэс не наважыўся запэўніць, што Папу выпішуць да Вялікадня, які прыпадае на 20 красавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках