23 сакавiка 2025, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская эліта пазбавіцца ад Пуціна?

6
Расейская эліта пазбавіцца ад Пуціна?

Пяць адчувальных сфер эканомікі РФ, куды павінны ўдарыць санкцыі Трампа.

Калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зразумее, што не павінна быць ніякіх ілюзій наконт "міралюбства" Пуціна, Злучаныя Штаты могуць уключыць вялікі аб'ём санкцый супраць Расеі. Яны закрануць цэлыя сектары расейскай эканомікі.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Тэлеграфу» распавёў народны дэпутат ад «Слугі народа», кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях замежнай палітыкі Аляксандр Мярэжка. Ён растлумачыў, пра якія «санкцыі з пекла» можа ісці гаворка.

З ягоных слоў, у першую чаргу размова ідзе аб сур'ёзных санкцыях супраць расейскага сектара энэргетыкі.

- Гэта абсалютна невычэрпны патэнцыял у гэтай сферы. Санкцыі супраць фінансавага і банкаўскага сектараў расейскай эканомікі. Тут таксама невычэрпны патэнцыял. Праўда, раней амерыканцы неахвотна ішлі на такія санкцыі. Яны казалі, што гэта можа нашкодзіць сусветнай і еўрапейскай эканоміцы і эканамічным інтарэсам саміх ЗША, - нагадаў кіраўнік камітэта.

Наступнымі ён назваў санкцыі супраць нафтагазавага сектара РФ.

- Расея можа весці вайну супраць Украіны таму, што прадае газ і нафту. Як можна спыніць расейскую вайсковую машыну, расейскую эканоміку? Паўплываць на кошты на газ і нафту на сусветных рынках. Амерыканцы гэта могуць зрабіць, але з эканамічных меркаванняў раней гэтага не рабілі, - кажа народны дэпутат.

Ціск на «ценявы» флот, які выкарыстоўваецца РФ для абыходу санкцый, стане вельмі магутным ударам па расейскай эканамічнай заможнасці, калі атрымаецца па сутнасці вырашыць гэтае пытанне, дадае ўкраінскі палітык. А т.зв. "другасныя санкцыі" будуць накіраваны супраць кампаній і краін, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць першапачатковыя санкцыі.

- Канфіскацыя расейскіх суверэнных актываў у Еўропе і іншых дэмакратычных краінах. Канфіскацыя маёмасці і грошай расейскіх алігархаў. Гэта таксама важкі ўдар па расейскай эліце. Такі ўдар можа прымусіць расейскую эліту нарэшце пазбавіцца ад Пуціна. Гэта значыць, патэнцыял для такіх санкцыяў ёсць. Трэба толькі мець адпаведную палітычную волю, - падсумаваў Аляксандр Мярэжка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках