Аперацыя УСУ ў Белгародскай вобласці: украінскі палкоўнік назваў галоўную задачу і яшчэ адзін кірунак
2- 22.03.2025, 21:38
- 5,032

КАЛАЖ: ГЛАВРЕД
УСУ ствараюць наступную буферную зону на мяжы з РФ.
Украінскія войскі ў Белгародскай вобласці ствараюць наступную буферную зону на мяжы з Расеяй. Такое меркаванне выказаў палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан у эфіры «24 канала».
- Гэта правільны крок з боку ўкраінскіх сіл, улічваючы геаграфію мясцовасці. Зайшоўшы на некалькі кіламетраў углыб Белгародскай вобласці можам палепшыць украінскія абарончы стан, - заявіў ён. - Лепш ствараць буферную зону на расейскай тэрыторыі, так, як аналагічна была створаная такая зона на Курскім кірунку».
Світан дадаў, што адна з задач УСУ цяпер - замацавацца і пачаць ствараць зону бяспекі, знішчаючы расейскія вайсковыя аб'екты на глыбіні 15 - 25 кіламетраў.
“Калі расейцы малявалі асноўную задачу так званай “СВА” – “дэнацыфікацыя” і “дэмілітарызацыя”, то не думалі, што ўкраінскія сілы пачнуць яе выконваць на расейскай тэрыторыі”, – заявіў экспэрт.
Ён таксама выказаў меркаванне, што УСУ павінны пашыраць сваю прысутнасць не толькі ў Курскай і Белгарадскай абласцях, а і праводзіць такую ж аперацыю на трэцім кірунку: Чарнігаў - Бранская вобласць у бок Клінцоў і трубы нафтаправода "Дружба".