Выбухі ў Расеі: БПЛА стукнулі па Астрахані і Валгаградзе
4- 23.03.2025, 8:59
- 12,570

Мог быць атакаваны мясцовы НПЗ.
Уночы 23 сакавіка расейцы паскардзіліся на гукі выбухаў у Валгаградзе. З іх слоў невядомыя дроны спрабавалі атакаваць мясцовы НПЗ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Жыхары горада расказалі каналу SHOT, што чулі мінімум тры выбухі ў Кіраўскім раёне Валгаграда. Сцвярджаецца, што сістэма СПА нібыта збіла паветраныя цэлі на падлёце да мясцовага НПЗ. Як паведамілі відавочцы, яны чулі характэрныя гукі беспілотнікаў і бачылі ўспышкі ў небе. Так, адна са ўспышак была зафіксаваная на відэа.
Акрамя гэтага канал SHOT паведамляў, што мінімум два гукі выбуху было чуваць у горадзе Калач-на-Доне Валгаградскай вобласці (каля 66 км да Валгаграда). Па папярэдніх дадзеных, невядомыя дроны рухаліся праз гарады Марозаўск, Суровікіна і Калач-на-Доне з Растоўскай вобласці на нізкай вышыні.
Выбухі ў Астраханскай вобласці
Яшчэ некалькі выбухаў мясцовыя пачулі ў Астраханскай вобласці гэтай жа ноччу - а менавіта над горадам Ахтубінск. Тут таксама чулі і дроны, і працу СПА, а назіраць давялося «чырвоныя ўспышкі ў небе», паведамляе «24 канал».
У сеціве пішуць, што БПЛА выразна фіксавалі ў прадмесці Ахтубінска. Аднак пакуль інфармацыі аб разбурэннях на нейкіх вайсковых аб'ектах няма.
А 5 раніцы стала вядома, што ўлады ў Расеі ўвялі «часовыя абмежаванні» ў аэрапортах Саратава і Валгаграда.